4 снежань Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў аранжавы колер у знак барацьбы супраць гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчат. Перыядычна таксама з'яўляўся бягучы радок «Спыні гвалт у адносінах да жанчын!».
Акцыя адбылася ў межах аранжавай кампаніі супраць гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчат. Аранжавая кампанія — гэта ініцыятыва Генеральнага сакратара ААН «UNiTE», у рамках якой ён заклікае ўсіх аб'яднацца, каб пакончыць з гвалтам у адносінах да жанчын. Кампанія ў Беларусі праводзіцца ЮНФПА, ПРААН, ЮНІСЕФ і МАМ.