Электрагітара Rickenbacker, якая належала аднаму з заснавальнікаў легендарнай брытанскай групы The Beatles Джону Ленану, прададзеная на аўкцыёне Julien's Auctions за 910 тысяч даляраў.

rickresource.com

rickresource.com

Як адзначаецца ў паведамленні амерыканскага аўкцыённага дома, Ленан упершыню граў на гэтай гітары на калядных канцэртах 1964 года, а ў 1968 годзе падарыў яе іншаму ўдзельніку групы, бубначу Рынга Стару.

Усяго на таргах было прадстаўлена каля 800 прадметаў, якія належаць сям'і Рынга Стара і яго жонкі Барбары Бах.

У прыватнасці, ударная ўстаноўка Ludwig Oyster, на якой граў Стар, пайшла з малатка за 2,2 млн даляраў.

У траўні гэтага года на аўкцыёне ў ЗША была прададзеная гітара, на якой граў іншы ўдзельнік The Beatles, Джордж Харысан. Пакупнік заплаціў за інструмент крыху менш за паўмільёна даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?