10-16 снежня ў Мінску пройдзе «тыдзень КНДР», прысвечаны туру ў адну з самых закрытых краін свету.

У маі 2016 года з Мінска ў Пхеньян плануецца вылет знакамітага ТУ-154. 150 смельчакоў паляцяць у Паўночную Карэю знаёміцца з культурай гэтай краіны. Калі вы жадаеце стаць удзельнікам тура ў КНДР, вам прапануюць запоўніць анкету. Пытанні вельмі цікавыя. Напрыклад, вось гэты: «Ці згодныя вы з тым, што ў выпадку парушэння правілаў знаходжання ў КНДР вы можаце падвергнуцца пакаранню (турэмнае зняволенне, перабыванне ў працоўным лагеры)»?

Асабліва дзіўнае пытанне: «Колькі гадзін у суткі вам неабходна для сну?» Варыянты: «3», «4», «5», «іншае».

Праграма «Тыдня КНДР»:

10 снежня, 19.00 — 21.00

Выстава плакатаў з Паўночнай Карэі, якая будзе доўжыцца да 16 снежня. Госці вечара — дырэктар гурту «Ляпіс Трубяцкі» Яўген Калмыкоў і заснавальнік кампаніі Merlintour Барыс Уласаў, якія ўжо паспелі злётаць у КНДР, падзеляцца зробленымі ўпотай фотаздымкамі ды гісторыямі.

11 снежня, 19.00 - 21.00

Дакументальны фільм пра Паўночную Карэю.

14 снежня, 19.00 - 21.00

Глядзім мастацкі фільм пра Паўночную Карэю.

15 і 16 снежня, 10:00 — 19:00.

На працягу працоўнага дня ў офісе Merlintour функцыю «штатнага эксперта» выконвае Вольга Сікорская, якая раскажа пра КНДР. Праспект Пераможцаў, 5, офіс Merlintour. Уваход: бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная, трэба запісацца па тэлефоне: 8(033)3224059 (Ірына). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?