130 турэцкіх вайскоўцаў, якія прыбылі ў Ірак для навучання байцоў іракскіх курдаў, уварваліся ў краіну без згоды і неадкладна павінны яе пакінуць. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-цэнтра прэм'ер-міністра Ірака, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Узброеныя сілы Турцыі, якія знаходзяцца побач з Масулам, уварваліся ў краіну без згоды, і яны павінны неадкладна сысці», — адзначаецца ў заяве.

Раней СМІ паведамлялі, што МЗС Ірака распаўсюдзіла аналагічную заяву на мясцовых тэлеканалах. У ёй падкрэслівалася, што любыя ваенныя аперацыі, не ўзгодненыя з урадам у Багдадзе, не маюць права на правядзенне.

Пазней інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцу ў абаронных колах ЗША паведамілі, што ініцыятыва Турцыі не адносіцца да дзеянняў кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?