Аляксандр «Хірург» Залдастанаў — лідар скандальна вядомага расійскага байкерскага клуба «Начныя ваўкі», а таксама руху «Антымайдан» — лічыць, што Іосіф Сталін быў найвялікшай асобай у гісторыі.

RT

RT

«У мяне захаваўся з тых часоў маленькі партрэт, які побач з абразамі стаіць. Калі я пытаўся ў бабулі, навошта ён стаіць тут, ён жа не святы, кажуць, што людзей забіваў, яна адказвала адным словам — брэшуць. Як партрэт стаяў, так і стаіць побач з абразом Мікалая Цудатворца», — распавёў Залдастанаў к жывым эфіры радыёстанцыі «Говоріт Москва».

«Хірург» адзначыў, што Сталін «выбавіў СССР ад долі Хірасімы і Нагасакі, вывеў краіну ў космас, зрабіў яе найвялікшай імперыяй і сабраў вакол сябе сумленных людзей, якія не ставілі сваёй мэтай рабаванне краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0