Восем падлеткаў узростам 13-15 гадоў згарэлі ў лазні на лецішчы ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Расіі.

Сігнал аб пажары ў дачным пасёлку «Фенікс» паступіў у ноч на 6 снежня.

Як стала вядома, суседзі заўважылі пажар і выклікалі ратавальнікаў, якія праз некалькі хвілін прыбылі на месца здарэння. Драўляны будынак ужо быў цалкам ахоплены агнём. Праз некаторы час адбылося абвальванне.

Падчас разбору завалаў пажарныя выявілі абгарэлыя фрагменты целаў.

Як атрымалася ўсталяваць следчым, у дачным доміку адпачывала кампанія падлеткаў прыкладна 14-16 гадоў. Хлопцы адзначалі дзень нараджэння спачатку ў пасёлку, а пасля перамясціліся на дачу. Сярод загінулых і імянінніца.

Лецішча належыць мясцовай жыхарцы, цяпер вызначаецца, якім чынам дзеці трапілі на яе дачны ўчастак.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару мог стаць кавалак вугалю, які выпаў з печкі-буржуйкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?