У нядзелю ў Арменіі праходзіць рэферэндум аб папраўках да канстытуцыі, якія прадугледжваюць пераход да парламенцкай рэспублікі і замену мажарытарных выбараў прапарцыйнымі.

Калі прапановы будуць адобраны, фактычным кіраўніком краіны стане прэм'ер-міністр, а прэзідэнт ператворыцца ў цырыманіяльную фігуру, якую будуць абіраць дэпутаты.

Рэферэндум быў ініцыяваны кіруючай Рэспубліканскай партыяй. Апазіцыя выступае супраць паправак, бачачы іх галоўную мэту ў тым, каб дазволіць цяперашняму прэзідэнту Сержу Саргсяну застацца ва ўладзе ў якасці прэм'ера пасля 2018 года, калі скончыцца яго другі прэзідэнцкі тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?