Улада88

Мінабароны Польшчы адхрысцілася ад планаў размяшчэння ядзернай зброі ў краіне

Міністэрства абароны Польшчы не вядзе работы над размяшчэннем на яе тэрыторыі ядзернай зброі Злучаных Штатаў. Пра гэта ў нядзелю, 6 снежня, паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваную заяву вайсковага ведамства.

«У мінабароны на дадзены момант не вядзецца ніякая праца над далучэннем нашай краіны да праграмы НАТА Nuclear Sharing», - гаворыцца ў заяве. У міністэрстве абароны нагадалі, што «Польшча з'яўляецца бокам Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі», таму «ва ўрада няма планаў атрымання такой зброі». «Магчымае рашэнне, якое тычыцца якой-небудзь формы ўдзелу Польшчы ў праграме [НАТА Nuclear Sharing], павінна быць прадметам узгадненняў на палітычным узроўні як унутры краіны, так і з саюзнікамі», — адзначылі ў ведамстве.

Раней выданне Guardian напісала, што міністэрства абароны Польшчы разглядае магчымасць звароту да НАТА з запытам аб размяшчэнні на польскай тэрыторыі ядзернай зброі Злучаных Штатаў. Выданне спасылалася на заяву намесніка абароны Польшчы Томаша Шаткоўскага.

Шаткоўскі ў праграме польскага тэлебачання сказаў, што Варшаве неабходна атрымаць доступ да ядзернай зброі. «Мы хочам скончыць з падзелам членаў НАТА на дзве катэгорыі. Усё яшчэ дзейнічае няпісаная норма, што на тэрыторыі так званых новых краін НАТА можна дазволіць сабе трохі менш», — казаў намеснік міністра. «Калі мы гаворым аб размяшчэнні войскаў заходніх саюзнікаў на пастаяннай аснове, тое самае можна сказаць у выпадку c ядзернай зброяй», — адзначаў ён.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч2

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло ў Сумскай вобласці, якое месяц было пад акупацыяй8

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа102

Аляксандра Герасіменя: Ніколі б дзеля камфорту не маўчала. Жыццё пад прэсінгам было б невыносным9

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа34

Віталь Клічко: Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны6

У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай7

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч2

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць