06.12.2015 / 19:05

Толькі адзін з 10 кандыдатаў на «Еўрабачанне» спявае па-беларуску АЎДЫЁ 11

Гурт Navi прадставіў песню «Гэта зямля» — адзіны беларускамоўны трэк, які трапіў у фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».

Navi быў названы ў ліку 10 фіналістаў, якія прэтэндуюць на тое, каб прадстаўляць Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне». «Нам проста цікава было паўдзельнічаць і мы па-шчырасьці не разьлічвалі на выхад у фінал. Мы не разьлічваем, мы проста пяем», — сказаў вакаліст дуэтуАрцём Лук’яненка. У фінал таксама трапілі Аляксандар Іваноў, Аляксей Грос, Наста Малашкевіч, Кірыл Ермакоў, Валерыя Садоўская, Саша Захарык, гурты «Радиоволна», The Em іNapoli. Пераможцу маюць вызначыць гледачы праз тэлефоннае ды CМС-галасаваньне падчас трансьляцыі фінальнага канцэрту, які адбудзецца не пазьней за 25 студзеня 2016 году. Сам міжнародны конкурс адбудзецца ў траўні 2016 году ў Швэцыі.

Navi.

0
Сатори / Адказаць
06.12.2015 / 19:19
Будет эпично, когда Беларусь представит некто с инициалами Александр Иванов :)
0
Міхась / Адказаць
06.12.2015 / 20:19
З другой спробы песня падалася не такой ужо дрэннай:) Але гэтае "там" у пачатку з нейкім англійскім пранонсам - вельмі смешна, трэба рабіць высілкі, каб слухаць далей:) У-у У-у - таксама смешна, але запамінальна, гэты прыём добра працуе, там бы яшчэ гітарны перагруз і пойдзе такі Blur:) Перастрахаваліся:) Тым не менш, зычу поспехаў!
0
Лявон / Адказаць
06.12.2015 / 20:21
Вось такое становішча беларускай мовы,літаратуры,песьні у Беларусі! ГАНЬБА ВАМ ЧЫНОУНІКІ УЛАД! Беларус кажа: ТАМ ,ДЗЕ НЯМА МОВЫ-НЯМА І НАЦЫІ! ЯКАЯ ВЫ ТАДЫ УЛАДА? І ЕСЬЦЬ СЯРОД ВАС САПРАУДНЫЯ БЕЛАРУСЫ? Мабыць ...няма!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру