Святлана Алексіевіч прыляцела ў Стакгольм для ўдзелу ў цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі ў бізнэс-класе авіякампаніі «Белавія». Пасадзіць Святлану ў бізнэс-клас было рашэннем кампаніі.

Супрацоўнікі аэрапорта суправадзілі Святлану ў залу чакання бізнэс-класа, а да борта даставілі яе на асобным аўтамабілі.

Капітан самалёта публічна павіншаваў пісьменніцу з атрыманнем Нобелеўскай прэміі. 

Беларускае грамадства з энтузіязмам вітала прысуджэнне Нобелеўскай прэміі беларусцы — упершыню ў гісторыі. Улады Беларусі ўспрынялі рашэнне кісла, хоць і без прапагандысцкага шалу, які ўсчаўся ў Расіі. Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі не транслявалі першую прэс-канферэнцыю пісьменніцы, сказілі сэнс яе выказванняў і не будуць трансляваць цырымонію ўзнагароджання. Пры гэтым, варта прызнаць, і брудам пісьменніцу не паліваюць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?