Евангельскі пастар Эрнст Сабіла мае патрэбу ў дапамозе, напісаў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец.

«Мілыя сябры! Ёсць вялікая патрэба. Евангельскі пастар, былы вязень ГУЛАГа Эрнст Сабіла вельмі хворы. У аўторак яго трэба ў ляжачым стане перавезці з Асіповічаў у Мінск. Дзеля гэтага патрэбны мінівэн альбо бусік. Калі хтосьці можа даць рады — калі ласка, адгукніцеся!», — напісаў Севярынец.