Марын Ле Пэн у штабе сваёй партыі ў Энэн-Бамон на поўначы краіны, Reuters.com.

Марын Ле Пэн у штабе сваёй партыі ў Энэн-Бамон на поўначы краіны, Reuters.com.

У першым туры рэгіянальных выбарах у Францыі ў нядзелю, 6 снежня, за Нацыянальны фронт прагаласавалі каля 30% выбарцаў. Крайне правыя абышлі дзве традыцыйныя французскія партыі — Рэспубліканцаў і Сацпартыю і набралі найбольшую колькасць галасоў у шасці рэгіёнах. Пра гэта сведчаць дадзеныя экзіт-полаў, піша rfi.fr.

Спіс Нацфронта ў паўночным рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале — Пікардыя набраў 43% галасоў, па дадзеных Ifop. Правыя ў гэтым рэгіёне атрымалі 24%, Сацпартыя — 18%, астатнія левыя партыі — 10%.

Паводле звестак экзіт-полаў, у рэгіёне Праванс — Альпы — Блакітны бераг за крайне правых на чале з 26-гадовай Марыён Марэшаль-Ле Пен прагаласавалі 41,7% выбаршчыкаў, за правых — 24,5%, за сацыялістаў — каля 18%.

Нацфронт таксама выйшаў на першае месца ў рэгіёнах Эльзас — Шампань — Ардэны — Латарынгія, Паўднёвыя Пірэнеі — Лангедок — Русільён, Бургундыя — Франш-Кантэ, Цэнтр — Даліна Луары.

Партыя сацыялістаў спадзяецца захаваць за сабой тры рэгіёны.

Па дадзеных сацыялагічных інстытутаў, яўка склала на гэтых выбарах каля 50—51%, што на 3—4% больш, ім на папярэдніх рэгіянальных выбарах у 2010 годзе.

Увечары ў нядзелю Сацпартыя правядзе экстраннае пасяджэнне, на якім будзе вырашацца пытанне аб магчымай адмове ад барацьбы ў другім туры выбараў у рэгіёнах, дзе сацыялісты занялі трэцяе месца на карысць партыі Нікаля Сарказі, каб такім чынам перагарадзіць дарогу Нацфронту.

У сваю чаргу кіраўнік «рэспубліканцаў» Нікаля Сарказі заявіў, што не згодны як аб'ядноўвацца з сацыялістамі, так і адмаўляцца змагацца ў другім туры, адзначыўшы, што «пачуў і зразумеў глыбокае расчараванне французаў».

Другі тур рэгіянальных выбараў пройдзе праз тыдзень, 13 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0