07.12.2015 / 10:26

У гістарычным цэнтры Мінска абваліўся мур будынка ФОТА 9

У гістарычным цэнтры Мінска на вуліцы Рэвалюцыйнай, 6 абрынулася сцяна будынка. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС Беларусі.

Абвальванне часткі фасаднай сцяны над аркай і дзвярным праёмам на плошчы 15 кв. м трохпавярховага адміністрацыйна-гаспадарчага будынка 1850 года пабудовы адбылося пры правядзенні будаўнічых работ па ўзмацненні сцен і падмурка.

Дом знаходзіўся на рэканструкцыі з рэстаўрацыяй.

Прычына здарэння высвятляецца. Пацярпелых у выніку абрушэння сцяны няма.

0
поранюк / Адказаць
07.12.2015 / 10:34
Гэта таму што назву захавалі Рэвалюцыйная. Вось вам і рэвалюцыя.
0
Алесь Беларус / Адказаць
07.12.2015 / 10:34
Будынак вайну перажыý, а цi перажыве рэстаýрацыю?
0
Жэ / Адказаць
07.12.2015 / 10:51
Рэстаўратары. Слоў няма.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру