У Беларусі пачаў працаваць новы сэрвіс, які дазваляе хутка знайсці дадатковы заробак на прадастаўленні розных паслуг.

Бясплатны праект Метнись кабанчиком ужо аб'яднаў больш за тысячу выканаўцаў з буйных гарадоў краіны (Мінска, Гродна, Бобруйска, Гомеля і Магілёва). Ім прапануюць шукаць падпрацоўку ў больш чым 120 кірунках: ад простых бытавых паслуг да вузкаспецыялізаванай працы.

Прынцыпы працы

Як адзначае адзін з стваральнікаў рэсурсу і яго кіраўнік Раман Кірыгетаў, галоўнай ідэяй праекта стала лёгкае і хуткае аб'яднанне людзей, якія маюць патрэбу ў паслугах, з людзьмі, якія могуць іх даць нядорага, якасна і хутка.

Выканаўца ў сваю чаргу можа хутка знайсці падпрацоўку на зручных для сябе ўмовах. Пры гэтым кожны можа выступаць у ролі заказчыка або выканаўцы — у залежнасці ад неабходнасці. Паслугі пры гэтым могуць быць рознымі, але перавага - за бытавымі (прыбрацца ў кватэры, выгуляць сабаку, зрабіць дробны рамонт і да т.п.).

Ад сантэхніка да прамоўтара

Паводле інфармацыі кампаніі, цяпер заказчыкі праекта даручаюць выканаўцам каля 100 заданняў у месяц. Сярэдняя цана задачы — 400 тыс. рублёў.

Пры гэтым спектр запатрабаваных спецыяльнасцяў досыць шырокі:

  • хатні майстар (сюды ўключаюць паслугі электрыка, сантэхніка, мэблевіка і да т.п.);

  • бытавыя паслугі;

  • клінінг (прыборка кватэр, офісаў, мыццё вокнаў і г.д.);

  • кур'ерская дастаўка;

  • паслугі прамоўтараў (раздача ўлётак, флаераў і да т.п.).

Падпрацоўка ў анлайне

Праект развівае такі кірунак, як фрыланс - працу на адлегласці, праз інтэрнэт. У дадзены момант тут можна даручыць заданне капірайтару, дызайнеру, распрацоўніку сайтаў, наборшчыку тэкстаў, стваральніку прэзентацый, перакладчыку і іншым спецыялістам.

Бяспечна і бясплатна

Сэрвіс у пэўным сэнсе выконвае сацыяльную функцыю: з дапамогай яго ўсім ахвотным даступны бясплатны пошук падпрацоўкі з розным узроўнем прыбытку. Пры гэтым сайт далёкі ад дошкі аб'яваў: бяспецы нададзена больш увагі.

Так, для рэгістрацыі ў якасці выканаўцы рэкамендуецца пазначыць свае пашпартныя дадзеныя, прайсці «экзамен» на веданне правілаў сайта, прайсці сумоўе ў онлайн-рэжыме. Пасля праверкі выканаўцу будуць даступныя ўсе магчымасці праекта, а ўзровень даверу заказчыкаў да яго будзе высокім. Яшчэ адзін фактар бяспекі — праверка заказаў. Адміністрацыя выдаляе ўсе сумнеўныя ці відавочна ашуканскія праекты.

Па словах Рамана Кірыгетава, у планах — развіццё рэсурсу прыцягненне большай колькасці заказчыкаў і выканаўцаў. Прырост назіраецца пастаянна - людзей прыцягвае магчымасць даручаць бытавыя і іншыя задачы правераным выканаўцам, і шукальнікам падабаецца магчымасць хутка знаходзіць падпрацоўку без махлярства, гутарак, дыпломаў і іншых «атрыбутаў» рынку працы.

УП «Проект Дилбай» УНП 192287331

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0