kurier.at

kurier.at

Аўстрыйская паліцыя спрабуе высветліць паходжанне больш за 100 тысяч еўра, заўважаных адным з мінакоў у водах Дуная ў Вене.

Жыхар аўстрыйскай сталіцы, які заўважыў банкноты, нырнуў па іх у ваду. Мінакі падумалі, што ён вырашыў пакончыць з сабой і выклікалі паліцыю, паведамляе мясцовая прэса.

Вартавыя парадку прыбылі на месца здарэння як раз у той момант, калі меркаваны самазабойца вылоўліваў з ракі банкноты вартасцю ў 100 і 500 еўра. Цяпер ён прэтэндуе на тое, каб яму выдалі частку выратаванай з вады сумы.

kurier.at

kurier.at

Як паведамілі ў прэс-службе аўстрыйскай паліцыі, у праваахоўных органаў пакуль няма ніякіх дадзеных, якія сведчаць аб крымінальным паходжанні знойдзеных у Дунаі грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?