Дэлегацыя Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS) і Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR) наведае Мінск з рабочым візітам 9—10 снежня, гаворыцца ў паведамленні Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Дэлегацыю ўзначаляць Гунар Віганд, намеснік кіраўніка дырэктара па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі, і Катарына Матэрнава, намеснік генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарата па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR). У складзе дэлегацыі таксама ёсць прадстаўнік генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па гандлі (DG Trade). Дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, грамадзянскай супольнасці, апазіцыйных партый, у таксама з кіраўнікамі місій краін ЕС і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, каб ацаніць стан адносін ЕС і Беларусі і абмеркаваць далейшыя крокі.

Па асобнай праграме 7—9 снежня ў Мінску будзе працаваць дэлегацыя, задачай якой з'яўляецца падрыхтоўка штогадовай праграмы дзеянняў Еўрапейскага саюза для Рэспублікі Беларусі, г.зн. праграмы супрацоўніцтва з Беларуссю пры фінансавай падтрымцы ЕС, на 2016 год. Дэлегацыю ўзначальвае Мацье Буске, начальнік аддзела Усходняга суседства Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0