Пасажырскі авіялайнер, які выконваў рэйс з Берліна ў Хургаду, здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце Будапешта.
Як паведамілі ў мясцовай паліцыі, прычынай пазапланавай пасадкі стала імавернасць тэракту. Пагрозы падарваць самалёт паступілі ў авіякампанію, якой ён належыць.
Прэс-служба паліцыі адмовілася ўдакладніць назву авіякампаніі і мадэль самалёта. Па некаторых дадзеных, гэта лайнер А321 авіякампаніі Condor.
Рэйтэр са спасылкай на прэс-сакратара паліцыі Венгрыі паведамляе, што паліцэйскія праводзяць ператрус у самалёце. Паводле папярэдніх дадзеных, на яго борце знаходзіліся 130 пасажыраў і сем членаў экіпажа.