Аляксандр Лукашэнка 8-12 снежня здзейсніць афіцыйныя візіты ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам і Туркменістан. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праграмай візіту ў В'етнам запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам і прэм'ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.

Праграма наведвання Туркменістана таксама насычаная сустрэчамі і мерапрыемствамі. Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў. Чакаецца, што кіраўнік Беларусі наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш, Алімпійскі гарадок.

Лукашэнка таксама прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0