У судзе Маскоўскага раёну Мінска сёння праходзяць суды над назіральнікамі ад праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускага Хельсінскага камітэта ды ўдзельнікамі акцыі, прысвечанай гадавіне рэферэндуму 1996 года.

Судзяць 10 чалавек: назіральнікаў БХК Наталлю Сацункевіч і Сяргея Каспяровіча, удзельнікаў Максіма Вінярскага, Аляксандра Макаева, Андрэя Давідовіча, Паўла Севярынца, Уладзіміра Някляева, Міколу Статкевіча, Станіслава Паўлінковіча, Антося Жылко. Назіральнікі былі абазначаныя спецыяльнымі бэйджамі, сінімі камізэлькамі, трымаліся асобна. Тым не менш, міліцыянты палічылі праваабаронцаў удзельнікамі акцыі і склалі на іх пратаколы.

У пратаколе Наталлі Сацункевіч пазначана, што яна крычала «Жыве Беларусь!», Антосю Жылко далі штраф у памеры 20 базавых. Справы Наталлі Сацункевіч, Сяргея Каспяровіча і Максіма Вінярскага адправілі на дапрацоўку. Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў не з'явіліся ў судзе. Алесь Макаеў таксама не прыйшоў на суд, бо не ведаў пра яго.

Падчас акцыі 24 лістапада адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя і на журналістаў Змітра Галко («Новы час»), Галіну Абакунчык(«Радыё Свабода»), Кацярыну Андрэеву («Народная воля»). На наступны дзень пратаколы, складзеныя на журналістаў, былі скасаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?