Міністэрства гандлю Беларусі выйшла з прапановай ва ўрад устанавіць для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб незалежна ад формы ўласнасці, якія ажыццяўляюць выключна рэалізацыю тавараў айчыннай вытворчасці, прымяненне да базавай стаўкі арэнднай платы паніжаючых каэфіцыентаў (0,4 і 0,5).

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.

«Прапанова ўнесена ў мэтах карэкціроўкі існуючай сітуацыі, павелічэння долі тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце», — адзначыў Артур Карповіч. Паводле яго слоў, гэтай мерай прапануецца дапоўніць указ нумар 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю», дзеянне якога распаўсюджваецца толькі на плошчы, што належаць дзяржаўным суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці або з доляй дзяржавы.

Пры гэтым Артур Карповіч падкрэсліў, што ўзровень фактычнага выкарыстання гандлёвых месц у гандлёвых цэнтрах складае каля 80 працэнтаў. Сярэдні кошт арэнды квадратнага метра з пачатку года знізіўся на 30 працэнтаў і складае амаль 20 еўра. «У існуючых умовах уласнікі плошчаў прымаюць актыўныя меры па прыцягненні арандатараў. Часам пры заключэнні дагавора арэнды першы час плата наогул не бярэцца - аплачваюцца толькі камунальныя плацяжы», — сказаў першы намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?