Студыя дызайну Мальгрым спецыялізуецца на стварэнні ўнікальных і камфортных інтэр'ераў. Прынцып працы яе супрацоўнікаў — індывідуальны падыход да кожнага заказчыка. Значная колькасць паспяхова рэалізаваных праектаў, станоўчыя водгукі кліентаў дазваляюць студыі займаць упэўненыя пазіцыі ў сваёй сферы дзейнасці.

Перавагі

Першая кансультацыя бясплатная. У час размовы можна даведацца пра ўсе нюансы і вызначыцца са спісам паслуг, стылявым напрамкам.

Фіксаваная цана. Цана праекта змяняецца толькі ў выпадку перагляду пераліку работ.

Паэтапная аплата. Для зручнасці кліентаў неабходная сума уносіцца часткамі.

Комплексны падыход. Над праектам адначасова працуюць архітэктар і дызайнер. Так атрымліваецца дасягнуць балансу тэхнічнага і мастацкага складнікаў.

Спектр дзейнасці

Студыя Мальгрым аказвае свае паслугі ў г. Мінску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой. Пералік работ ўключае:

1) распрацоўку эскізнага або поўнага дызайн-праекта;

2) дэкараванне памяшканняў;

3) аўтарскае суправаджэнне.

Можна выбраць поўны комплекс паслуг або любы з прапанаваных этапаў. Супрацоўнікі ў поўным аб'ёме сканцэнтруюцца на неабходных для кліента працах і выканаюць іх на высокім узроўні.

Паслядоўнасць працы

Цеснае супрацоўніцтва з заказчыкам дазваляе выконваць кожны этап у строга абумоўленыя тэрміны.

Планіровачнае рашэнне. Гэта самая важная частка дызайн-праекту. Схематычна складаецца план расстаноўкі мэблі, размяшчэння камунікацый з улікам функцыянальных зон і патрабаванняў эрганомікі. Усе нюансы ўзгадняюцца з заказчыкам.

3D-візуалізацыя. Пасля вызначэння складнікаў абстаноўкі вырабляецца візуальны макет будучага інтэр'еру ва ўсіх дэталях. Пры неабходнасці ўносяцца карэкціроўкі.

Тэхнічная дакументацыя для будаўнікоў. Для правядзення рамонтных прац рыхтуецца камплект падрабязных чарцяжоў і планаў.

Аўтарскі нагляд. Для паспяховай рэалізацыі праекта дызайнер кантралюе будаўнічыя працы, узровень іх выканання і адпаведнасць эскізу.

Дызайн інтэр'ера ў Мінску ад Мальгрым - гэта прафесійнае ўвасабленне вашых пажаданняў і пераваг у эксклюзіўны і функцыянальны інтэр'ер. Дызайн кватэры, дома або офіса - для нас няма складаных задач. Мы знойдзем ідэальнае рашэнне для любога інтэр'еру.

ТАА «Мальгрым» УНП 123654987

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0