Рэжым работы гандлёвых аб'ектаў і аб'ектаў грамадскага харчавання Мінска ў перадсвяточныя і святочныя дні павялічаны, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Згодна з рашэннем сталічнай мэрыі, з 15 снежня 2015 года па 7 студзеня 2016 года для прадуктовых магазінаў гандлёвай плошчай больш за 650 кв.м заканчэнне работы ўстаноўлена не раней за 22.00.

Што датычыцца прадуктовых магазінаў, то 25, 31 снежня 2015 года і 7 студзеня 2016 года гэтыя аб'екты гандлю будуць працаваць у адпаведнасці з рэжымам рабочага дня; 1 студзеня 2016 года — з 10.00 да 18.00. Для непрадуктовых магазінаў 25, 31 снежня 2015 года і 7 студзеня 2016 года ўстаноўлена работа ў адпаведнасці з рэжымам рабочага дня; 1 студзеня 2016 года — выхадны.

Пры наяўнасці заказаў на правядзенне святочных мерапрыемстваў з 15 снежня 2015 года па 1 студзеня 2016 года аб'екты грамадскага харчавання будуць працаваць без выхадных дзён, рэстараны і кавярні — да 6.00 раніцы (за выключэннем размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя будынкі).

Прадугледжана функцыянаванне аб'ектаў без закрыцця на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні і іншыя падобныя мерапрыемствы з 15 снежня бягучага года па 15 студзеня наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0