Цэны на нафту маркі Brent упалі ніжэй за 40 даляраў за барэль на таргах у аўторак вечарам. Гэта мінімальнае значэнне з лютага 2009 года.

ria.ru

ria.ru

Студзеньскія ф'ючэрсы на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 16:45 патаннелі на 2,1% — да $39,88 за барэль.

Каціроўкі ф'ючэрсаў на нафту WTI на студзень на электронных таргах нью-ёркскай таварнай біржы ўпалі на 2% — да $36,9 за барэль.

Падзенне коштаў на нафту прыводзіць да абвалу расійскага рубля. На таргах на Маскоўскай біржы ў аўторак курс еўра ўпершыню з верасня вырас да 76 рублёў. Даляр на таргах у аўторак вечарам гандлюецца вакол адзнакі ў 69,8 рублёў.

Афіцыйны курс даляра на 9 снежня склаў 69,3 расійскіх рубля, а еўра — 75,3 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?