У мінулую суботу 9-гадовыя хакеісты Магілёўскай і Жлобінскай каманд працягнулі спаборніцтва і пасля фінальнай сірэны — хлопцы пачалі біцца каманда на каманду.
У такім узросце твары хакеістаў цалкам закрытыя маскай шлема, таму значных пашкоджанняў баявітыя дзеці адзін аднаму не нанеслі.
Затое павесялілі гледачоў, адзін з якіх і выклаў відэа бойкі ў інтэрнэт.
Афіцыйны вынік матча — 11:7 на карысць Жлобіна. Хто ж перамог у бойцы, мяркуйце самі.
Нагадаем, у канцы жніўня ў Пінску юныя хакеісты таксама ўчынілі масавую бойку на міжнародным турніры.