срэбную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;
медна‑нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Манеты адчаканены на ЗАТ «Літоўскі манетны двор»: срэбная — якасцю «пруф», медна‑нікелевая — «пруф‑лайк». Тыраж срэбнай і медна‑нікелевай манет — па 5000 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
0
0
0
0
0
0