08.12.2015 / 20:05

Замест снегу Салігорск засыпала мукой ФОТАФАКТ 2

У Салігорску з аўтамабіля-мукавоза рассыпалася мука, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

sputnik.by

«8 снежня ў 14 гадзін 30 хвілін на тэрыторыі Салігорскага філіяла ААТ «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» адбыўся россып мукі, — гаворыцца ў паведамленні МНС. — У ходзе высвятлення акалічнасцяў стала вядома, што пры разгрузцы мукі з аўтамабіля-мукавоза, у якім знаходзілася 14 тон мукі, сарвала люк. Паколькі разгрузка мукі рабілася пад ціскам, адбыўся выкід каля 200 кг мукі на тэрыторыю хлебазавода, сумежны з ёю ўчастак праезнай часткі і аўтастаянкі».

Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых няма. Транспартныя сродкі, якія знаходзіліся на аўтастаянцы, не пацярпелі. Тэхналагічны працэс не парушаны.

naviny.by

0
Лявон / Адказаць
08.12.2015 / 23:12
Сапраудны сьнег у Салігорску! Патэльню і пячы... Добры падарунак перад Новым годам жыхарам! Беларус кажа: ДЗЯКУЙ!
0
mikola ramanau / Адказаць
09.12.2015 / 12:20
za muku- zpagnac z *vinavatyh* !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру