Нагадаем, што ў «Нашай Ніве» было апублікаванае меркаванне «Украінскай арміі больш не трэба дапамога беларусаў, не адрывайцеся ад радзімы». Яго заўважылі беларусы, што ваююць на баку Украіны ў Данбасе. Вось што яны напісалі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Пачнём з досведу. Хочуць патрыёты Беларусі, каб досвед спатрэбіўся ці не, а бараніць Беларусь прыйдзецца. Тысячы ўкраінцаў загінулі толькі таму, што не былі падрыхтаваныя.
Мінскія пагадненні не выконваюцца, вайна працягваецца, форма яе толькі іншая.
Канфлікт на Данбасе не вычарпаны і прагнозы самыя розныя.
Інфармацыйны сэнс нашай прысутнасці толькі пачынае даваць вынікі.
Упершыню паўстала арганізаваная беларуская адзінка — Тактычная група «Беларусь», маем досвед і пераказваем тым, хто далучаецца. Вайна ва Украіне пазбавіла нас ілюзій.
Мы не хочам, каб Беларусь паўтарала памылкі Украіны.
Вяртацца ў гета ці турму няма сэнсу.
Ведаем, як бараніць Беларусь, гэта галоўнае».