Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак выступіў з заявай аб падзеях апошніх дзён у Беларусі.

«Мы асуджаем сёньняшнія жорсткія захады супраць незалежных мэдыяў у Беларусі, падчас якіх без законных падставаў былі затрыманыя 30 незалежных журналістаў у 12 гарадах, — гаворыцца ў заяве. — Гэта адбылося пасьля брутальнага разгону мірных шэсьцяў у Менску 25 сакавіка, які суправаджаўся дзясяткамі затрыманьняў. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі зноў выявіў сябе як грубая аўтарытарная дыктатура, якая адкрыта парушае правы чалавека і фундамэнтальныя свабоды».

Дзярждэпартамэнт заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць ўсіх тых, хто быў арыштаваны і зьняволены, забясьпечыць, каб усім пацярпелым была аказаная належная мэдычная дапамога, і прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасьці.

«Мы таксама заклікаем Беларусь спыніць цкаваньне ацалелых незалежных СМІ, якія надалей стараюцца асьвятляць падзеі ў Беларусі, і паважаць свабоду сходаў, выказваньняў і незалежных мас‑мэдыяў у Беларусі», — заявіў Шон Маккормак.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0