«Прымаем на ўзбраенне Нацгвардыі і для падраздзяленняў КОРД Нацпаліцыі. Да Новага года атрымаем першыя 10 бронемашын», — напісаў у Facebook міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Бронеаўтамабіль ствараўся кампаніяй «Украінская бранятэхніка» з удзелам беларускіх інжынераў з улікам патрабаванняў і тэхзадання ад баявых афіцэраў АТА, паведаміў міністр.

ВАРТА выкарыстоўвае рухавік 270 л.с, мае дно і бранякапсулу ў выглядзе літары V, што дазваляе вытрымліваць падрыў зарада магутнасцю 6 кг у трацілавым эквіваленце.

Браня машыны абараняе ад абстрэлу бранябойнымі патронамі калібру 7,62.

ВАРТА мае значна лепшыя, чым бронеаўтамабіль «Казак», дынамічныя характарыстыкі, як па шашы, гэтак і па перасечанай мясцовасці. Максімальная хуткасць па шашы — 120 км/г.

Машына можа несці баявы модуль ці вежу з кулямётамі калібру 7,62, 12,7 ці 14,5 мм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?