Чыноўнікі Гданьска вырашылі дапамагчы бяздомным катам схавацца ад холаду і прафінансавалі стварэнне 130 спецыяльных дамкоў для іх.

gdansk.pl

gdansk.pl

Зіма — гэта вельмі складаны перыяд для бяздомных жывёл, у тым ліку для катоў. Ім складана знайсці пражыванне і месца, дзе можна схавацца ад снегу і сагрэцца. Гданьскія чыноўнікі вырашылі дапамагчы бяздомным катам і прапанаваць ім цёплы кут.

Яны прафінансавалі стварэнне спецыяльных хатак для катоў. Домікі ўцеплены, а ў кожны з чатырох памяшканняў адной хаткі вядзе асобны ўваход.

Новыя дамкі для катоў можа атрымаць любы, хто загадзя падасць заяўку ва ўпраўленне горада.

Людзі прыходзяць, атрымліваюць домікі і ставяць іх там, дзе бачаць мерзнучых катоў.

На дадзены момант горад раздаў ўжо 90 такіх дамкоў. Сваіх жыхароў чакаюць яшчэ 40 хатак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?