28.03.2008 / 12:32

Усё маўчыць, бо благадзенствуе 6

У «Советской Белоруссии» і «Звяздзе» ні слова пра ўчорашнія ператрусы ў дзясяткаў журналістаў і зьбіцьцё людзей 25 Сакавіка.

У «Советской Белоруссии» і «Звяздзе» ні слова пра ўчорашнія ператрусы ў дзясяткаў журналістаў і зьбіцьцё людзей 25 Сакавіка. Ні добрага, ні кепскага. «Усё маўчыць, бо благадзенствуе», — як пісаў украінскі паэт Тарас Шаўчэнка.

26 сакавіка «Советская Белоруссия» ацаніла колькасьць пратэстоўцаў у сталіцы ў «некалькі соцень чалавек». Нагадаем, што паводле ацэнак інфармацыйных агенцтваў БелаПАН (Беларусь), РІА «Новості» (Расея) і АР (ЗША), карэспандэнты якіх прысутнічалі на месцы падзеяў, толькі ў мітынгу ля Акадэміі навук, куды дабірацца прыйшлося праз строй спэцназу, тым ня менш, удзельнічала каля трох тысяч чалавек.

Паслухаем, што кажуць сьведкі. Піша блогер lesnoi-slon (lesnoi-slon.livejournal.com), пасьлядоўны крытык як апазыцыі, так і ўладаў: «Не верьте, что протестующих была пара сотен. Я обошел Площадь Коласа, а потом Победы — ее окружали толпы таких, как я. Но все подходы были перекрыты, так что выйти на проспект было нереально. Думаю, если бы акция была мирной, она бы собрала до 10 тысяч».

Прапагандысцкая вэртыкаль непакоіцца, што любая ўзгадка пра «Белсат», непадкантрольныя радыё ці масавыя пратэсты здольная падштурхнуць іх чытачоў самім праверыць, што гэта за СМІ, ці далучыцца да арганізаванай апазыцыі.

Затое ў тым самым нумары ад 26 сакавіка «Советская Белоруссия» друкуе артыкул расейскага радыкальнага нацыяналіста Дугіна і хваласьпеў новаму прэзыдэнту Расеі Мядзьведзеву.

Барыс Тумар

0
Kostas / Адказаць
28.03.2008 / 12:53
Саша Дугін, не радыкальны расейскі нацыяналіст, ён эўразіец а гэта крыху розныя рэчы.
0
Michal Zaleski / Адказаць
28.03.2008 / 20:36
Ніяк не зразумею, хто прымушае чытаць СБ? Няхай мёртвыя хаваюць сваіх мерцьвякоў. Нам жыць.
0
Filifionka / Адказаць
30.03.2008 / 04:35
А я, спадар Міхал, люблю пачытаць прынамсі "Зьвязду". "Саўбелка" нагадвае элеганцкі труп, прыкладна як граф Дракула, упэцкаешся, перапалохаесься, праваняеш. А вось "Зьвязда" так сьвет малюе, быццам ягняты ляглі каля ільвоў і далей - канец гісторыі. Памяркоўная газэта, усё загладжвае. Таму таксама пахне сьмерцю. Выснова - вы маеце рацыю.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру