На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 снежня курс даляра ЗША знізіўся на 1 рубель — да 18.259 беларускіх рублёў, або на 0,01%.
Па дадзеных біржы, курс еўра вырас на 97 рублёў, або 0,49%, да 19.936 рублёў.
Курс расійскага рубля вырас на 0,78 рубля (0,3%) да 264,07 рублёў.