28.03.2008 / 12:38

Вік: «Лукашэнка баіцца сваіх канкурэнтаў» 20

Пра што сьведчаць апошнія падзеі ў Беларусі? Пра стабільнасьць рэжыму, ягоную сілу? Адказвае Ганс-Георг Вік, былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі.

«Не, гэтыя захады рэжыму – пагаршэньне дачыненьняў з ЗША, ціск на апазыцыю, журналістаў, гэта тое, што рэжым хоча прадэманстраваць уласнаму насельніцтву ды замежжу, – кажа нямецкі дыплямат. – Гэта жаданьне Менску даказаць сваю моц. У якасьці аргумэнтаў сілы – дубінкі, арышты, ператрусы, іншыя атрыбуты запалохваньня насельніцтва, тых людзей, якія паўсталі супраць.

Аднак тое, як улады абышліся з тым жа Казуліным ёсьць чарговым доказам іншага: Лукашэнка баіцца сваіх сталых апанэнтаў.

Дарэчы, я ведаю Казуліна, яго сям’ю і бачу за ім вялікі патэнцыял. Нават такія брутальныя турмы, як беларускія, ламаюць далёка ня кожнага. Хаця рэжым і імкнецца ўсяляк пазбавіцца ад сваіх праціўнікаў».

Прашу спадара Віка, як колішняга кіраўніка фэдэральнай выведкі BND, узгадаць, ці былі ў ягонай практыцы выпадкі выкрываньня шпіёнскай сеткі, падобныя апэрацыям беларускага КГБ?

Паводле Віка, «звычайна, людзі, якія працуюць на іншыя спэцслужбы, не засьвечваюцца так прымітыўна. Яны ня ладзяць сустрэчаў непадалёк ад амбасадаў, а робяць усё неяк інакш… Больш кваліфікавана».

0
недасведчаны / Адказаць
28.03.2008 / 19:55
А хто гэта "Вік" ? Сын Віктар ?
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
28.03.2008 / 22:42
А той немчык, які ўзначальваў назіральную групу АБСЭ і стварыў каардынацыйную раду апазыцыйных палітычных партыяў і дамогся ўключэння ў той КРАПП лібэрал-дэмакратаў на чале з Гайдукевічам. Шкодная, скажу вам, істота.
0
Саянаў / Адказаць
28.03.2008 / 23:41
А хто гэта "Вік" ? ========================================= Гэта Мудак.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру