Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Праваахоўнікі выявілі, што на працягу двух гадоў на адным з дзяржаўных будаўнічых прадпрыемстваў сталіцы электрамантажнік фактычна прагульваў працу, аднак усё роўна атрымліваў сваю зарплату, частку якой аддаваў прарабу брыгады ў якасці аплаты за адсутнасць на працоўным месцы.

Прараб сам вызначаў суму, якую працоўны павінен быў яму перадаць за маўчанне. Пры гэтым у аддзел працы і заработнай платы прадпрыемства прараб падаваў заведама недакладныя звесткі аб колькасці адпрацаванага электрамантажнікам часу. Акрамя таго, па патрабаванні прараба працоўны штомесяц перадаваў яму працэнт ад сваіх заробкаў на «левых» аб'ектах. Такім чынам прараб атрымаў больш 320 млн рублёў незаконнага прыбытку.

Дзеянні прараба кваліфікаваныя па ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання ўладай або службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?