09.12.2015 / 17:42

У Мар'інай Горцы затрымалі небяспечнага злачынцу з Расіі 4

У Мар'інай Горцы супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку (ГУУР) МУС пры падтрымцы САХРа ўнутраных войскаў затрымалі сёння грамадзяніна Расіі, які знаходзіўся ў міждзяржаўным і міжнародным вышуку, паведамілі ў МУС Беларусі.

Ураджэнец Татарстана 1973 нараджэння абвінавачваецца ў тым, што з 2001 па чэрвень 2015 года ў складзе банды здзейсніў шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў: бандытызм, выкраданне чалавека, вымагальніцтва, разбоі.

Вядома, што ён быў раней судзімы за ўчыненне вымагальніцтваў у асабліва буйным памеры ў складзе арганізаванай групы. У нашу краіну ён прыбыў з Расіі і хаваўся ў Мар'інай Горцы на здымных кватэрах. Абвінавачаны жыў за кошт беларускі, да якой увайшоў у давер.

Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання да разгляду пытання аб яго выдачы праваахоўным органам Расіі.

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Анатоля Саковіча, затрыманню папярэднічала аналітычная праца супрацоўнікаў ГУУР і аператыўных падраздзяленняў УУС Мінскага аблвыканкама.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
mikola ramanau / Адказаць
09.12.2015 / 18:05
Robim ni dastkova pavagi- nashym *zensczynam*! Czamu *Jany* adragu hapaiuc persaga-lepsaga? Pojac-kormjac....Ni gljadzaczy,sto geta-*kryminalnik-zlaczynca*?
0
Дзядзька / Адказаць
09.12.2015 / 18:45
Беларускi , хопiць ужо быць такiмi даверлiвымi , а то грошы у Афрыку адправяць , то бандыта залётнага прыгрэюць ....
0
sotona / Адказаць
09.12.2015 / 19:14
zlydnia-tataryna zatrymali
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру