Свет2020

Дональд Трамп прапанаваў закрыць інтэрнэт

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ЗША Дональд Трамп прапанаваў закрыць інтэрнэт. Такую заяву ён зрабіў, выступаючы на агітацыйнай сустрэчы перад выбаршчыкамі ў Паўднёвай Караліне, перадае NBC News.

Reuters

На думку палітыка, такая мера дапаможа ў барацьбе з экстрэмістамі, якія вярбуюць амерыканскіх грамадзян у тэрарыстычныя арганізацыі. Ён заявіў: «Мы губляем многіх праз інтэрнэт». Трамп лічыць, што для закрыцця інтэрнэту трэба пагаварыць з Білам Гейтсам і іншымі людзьмі, «якія па-сапраўднаму разбіраюцца ў тым, што адбываецца».

Дональд Трамп пры гэтым адзначыў, што хто-небудзь абавязкова скажа, быццам яго прапанова парушае права на свабоду слова. Аднак палітык адразу адказаў на падобную крытыку: «Гэта дурныя людзі».

Раней Белы дом заклікаў рэспубліканцаў, якія падтрымліваюць кандыдатуру Дональда Трампа, не вылучаць яго ў якасці кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах і неадкладна выключыць з партыі. Падставай паслужылі выказванні палітыка пра тое, што мусульманам неабходна забараніць уезд у ЗША.

Мільярдэр Дональд Трамп з'яўляецца кіраўніком найбуйнейшай будаўнічай кампаніі ў ЗША, а таксама ўладальнікам сусветнай сеткі гатэляў і казіно. На сёння Трамп — фаварыт прэзідэнцкай гонкі з боку рэспубліканцаў.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць