Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што Украіна гатовая судзіцца з Расіяй па пытанні доўгу ў $3 млрд.

«Калі Расія падае ў суд на Украіну, то мы гатовыя судзіцца ў поўным узбраенні», — заявіў Яцанюк.

У сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Мінфіну падаць у суд на Украіну ў выпадку нявыплаты доўгу па дзяржаўных аблігацыях краіны, якімі валодае Расія.

Такім чынам расійскія ўлады адрэагавалі на ўчорашняе рашэнне Міжнароднага валютнага фонду скасаваць забарону на фінансавую падтрымку краін, якія не пагасілі свае дзяржаўныя даўгі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?