Як не скаціцца ў дэпрэсію, калі душа прагне снегу і каляднага настрою, а на дварэ — шэрасць, туман і дождж? Шукаць прыгожае. Упарта, настойліва, насуперак усяму. Ацаніць графічнасць голых галін на алавяным фоне неба. Пабачыць колеры там, дзе іх, здаецца, даўно няма. Дакрануцца да яловай лапкі з дрыготкімі дыяментамі вільгаці. Нарэшце, аддацца туману, згубіцца ненадоўга ў яго нетрах, ахінуцца ім, як коўдрай…

Пабыць сам-насам з сабой. Бо і ў такіх днях душа мае патрэбу. 

А зіма яшчэ будзе. Казачная. Абавязкова. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?