Улада55

ЕС падвоіць аб'ём фінансавай дапамогі Беларусі на наступны год

На перамовах дэлегацыі Еўрасаюза з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной 9 снежня ў Мінску бакі зацвердзілі парадак дня далейшай рэалізацыі праграмы «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі».

Пра гэта паведаміў журналістам на брыфінгу кіраўнік дэлегацыі ЕС Гунар Віганд, дырэктар дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.Паводле яго слоў, у парадку дня абазначаны сем тэматычных кірункаў, па якіх будзе весціся праца: прыватызацыя, гандаль і інвестыцыі, навакольнае асяроддзе, энергетыка, транспарт, сацыяльнае развіццё, правы чалавека. Па гэтых кірунках, сказаў Віганд, вызначаны адзінаццаць прыярытэтных дзеянняў, якія будуць ажыццяўляцца ў першую чаргу. Якія канкрэтна будуць дзеянні, еўрачыноўнік не ўдакладніў.

Віганд таксама нагадаў, што 7—9 снежня ў Мінску працавала місія экспертаў на чале з начальнікам аддзела Усходняга суседства генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Мацье Буске, якія былі заняты «вызначэннем прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва на 2016 год». Удзельнікі гэтай місіі, сказаў ён, вызначылі наступныя прыярытэтныя кірункі: «рэгіянальнае развіццё, малы і сярэдні бізнес, мабільнасць і міграцыя, тэхнічная дапамога ў вырашэнні эканамічных пытанняў і задач».

«Мы падвоім аб'ём фінансавай дапамогі на наступны год, які будзе накіраваны на шэраг праграм, мэта якіх дапамагчы Беларусі атрымаць дадатковую канкурэнтаздольнасць і новыя магчымасці ў развіцці эканомікі і ў рэгіянальным развіцці», — сказаў Віганд.

Паводле яго слоў, на сустрэчы ў МЗС бакі таксама абмеркавалі магчымасць «садзеяння па ўваходжанні Беларусі ў СГА і дадатковым крэдытаванні Беларусі з боку міжнародных інстытутаў, у тым ліку Еўрапейскага інвестыцыйнага банка». Гэтыя ж пытанні будуць разгледжаны 10 снежня на сустрэчы дэлегацыі з прадстаўнікамі Міністэрства эканомікі і Адміністрацыі прэзідэнта.

«Гэтыя крокі накіраваныя на тое, каб нашы адносіны зрабіліся больш інтэнсіўнымі, — падкрэсліў еўрачыноўнік. — Яны звязаны ў тым ліку з тымі падзеямі, якія адбыліся ў Беларусі сёлета, з тым, што былі вызвалены ўсе палітычныя зняволеныя, і з тым, што абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі былі прыпынены».

Віганд заявіў, што далейшыя крокі ЕС у дачыненні да Беларусі «будуць звязаны з вынікам перыядычнага агляду Савета па правах чалавека ААН», а таксама з вынікам чаканай ў студзені наступнага года «канчатковай справаздачы місіі БДІПЧ АБСЕ, якая назірала за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі».

Ён падкрэсліў, што Еўрасаюз у сваю чаргу чакае «далейшых канкрэтных крокаў з боку Беларусі», у прыватнасці «прадугледжаны шэраг крокаў у сферы эканомікі, сацыяльнай сферы». «Вы іх самі ўбачыце, калі парадак дня стане публічным. Многія пункты ўтрымліваюцца ў дарожнай карце, складзенай прадстаўнікамі Сусветнага банка», — патлумачыў чыноўнік ЕС.

«Мы таксама разумеем, што ёсць шэраг палітычных крокаў, якія, мы спадзяемся, улады зробяць. Да прыкладу, яны тычацца ўнясення паправак у выбарчае заканадаўства, спрашчэння ўмоў дзейнасці палітычных партый і няўрадавых арганізацый, увядзення мараторыя на смяротную кару», — падсумаваў Віганд.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць