28.03.2008 / 15:20

Лябедзька: затрыманьне «касіра апазыцыі» — чарговы «дохлы пацук» 9

Міністар Навумаў заявіў, што 25 сакавіка была затрымана затрымана жанчына «касір апазыцыі». Па зьвестках галоўнага міліцыянта краіны ў жанчыны з сабой было 8 мільёнаў беларускіх рублёў, раскладзеных па сто тысяч.

Міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў заявіў, што 25 сакавіка падчас правядзеньня вулічнай акцыі да 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР была затрыманая жанчына «касір апазыцыі».

Па зьвестках галоўнага міліцыянта краіны ў жанчыны з сабой было 8 мільёнаў беларускіх рублёў, раскладзеных па сто тысяч.

«Мы перакананыя, што гэтыя грошы павінны былі пайсьці для ўдзельнікаў сутычак з міліцыяй», — заявіў У.Навумаў.

Таксама было высьветлена, што жанчына зьяўляецца сябрам адной з апазыцыйных партый.

Намесьнікі старшыняў Партыі БНФ і БСДП Віктар Івашкевіч і Анатоль Сідарэвіч заяўляюць, што нічога ня чулі пра падобныя затрыманьні сярод сяброў іхных структур.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька лічыць такія заявы Навумава сьмешнымі:

«Калі спадар міністар зможа даказаць, што гэта былі грошы апазыцыі, то мы згодныя, каб на гэтыя сродкі ён патраціў на сваё мэдычнае абсьледаваньне. Падобныя абсурдныя заявы гучаць ужо 14 гадоў, але ніхто ні разу не даказаў гэтага. А ведаеце чаму? Бо ніколі не было, каб апазыцыя за ўдзел у акцыі раздавала нейкія грошы. Гэта ўзровень дохлых пацукоў падчас апошняй прэзыдэнцкай кампаніі», — кажа А.Лябедзька.

Зьміцер Панкавец

0
Жаунер / Адказаць
28.03.2008 / 15:40
Як раз 80 чалавек затрымалi, i сума як раз на 80 асоб различана не 100 не 50 а на 80!! Вось так справа
0
Mikola / Адказаць
28.03.2008 / 17:26
узята адсюль: http://community.livejournal.com/minsk_by/4645608.html женщину зовут Наталья, она бухгалтер на одной фирме. При ней было 8 миллионов бел. рублей, у нее при себе были также документы подтверждающие, что эти деньги предназначены для покупки каких-то блоков. Она вообще не была изначально задержана, просто увидела, что избитых молодых людей заталкивают в автобус - стала кричать и в итоге попросилась поехать с ними, что бы быть свидетелем и оказать помощь. Ее впустили. В итоге оказалась в окрестина. много плакала, была в шоке. Утром ее вызвали из камеры там на столе выложили деньги стопочками и снимали на камеру. сказали что первый канал, потом привели назад у нее была страшная истерика, через несколько минут ее снова забрали из камеры и на протяжении нескольких часов допрашивали 2-е сотрудников КГБ требовали признаться что эти деньги она везла на митинг чтобы расплачиваться с активистами.
0
Кнехт / Адказаць
28.03.2008 / 19:05
Што тут каментаваць! ... Каб утрымаць свае "Дразды", яны гатовыя на любыя ....
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру