У лістападзе спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі ў параўнанні з вераснем на 0,5%, са снежнем 2014 года — на 10,7%. Такія звесткі апублікаваў сёння Нацыянальны статыстычны камітэт.

Цэны на харчовыя тавары за месяц выраслі на 0,7%, з пачатку года — на 9,3%. Нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,5% і 11,5% адпаведна.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі на працягу лістапада знізіліся на 0,03% у параўнанні з кастрычнікам, але выраслі на 12,4% з пачатку года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0