Пінскія ратавальнікі дасталі з ракі п'яную мясцовую жыхарку, паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў.

Інцыдэнт адбыўся 9 снежня каля 21 гадзіны. У Пінскі ГРАНС паступіла паведамленне ад відавочцы, што ў рацэ Піна ў раёне вул.Дняпроўскай Флатыліі ў вадзе знаходзіцца чалавек. Прыбыўшы праз 8 хвілін на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі ў 60 м ад берага жанчыну. У гэты ж час па рацэ на катэры да яе падплылі работнікі Асвода. Яны выцягнулі жанчыну з вады і перадалі яе супрацоўнікам МНС для аказання першай медыцынскай дапамогі.

Пацярпелай апынулася пінчанка 1977 года нараджэння. Яе агледзелі медыкі брыгады хуткай дапамогі. З дыягназам «агульнае пераахаладжэнне арганізму, алкагольная інтаксікацыя» жанчына шпіталізавана ў Пінскую цэнтральную бальніцу.

Абставіны здарэння і матывы, якія вымусілі пінчанку апынуцца ў верхняй вопратцы ў рацэ, высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?