Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) лорд Коў заявіў, што калі Расія не зможа да пачатку Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра прывесці практыку трэніровак і праверкі на допінг у адпаведнасць з правіламі асацыяцыі, то расійскія спартоўцы не змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах.

Себасцьян Коў. Фота AFP

Себасцьян Коў. Фота AFP

У інтэрв'ю праграме Today лорд КАВ заявіў, што Расія павінна даказаць, што спартсмены могуць трэніравацца і выступаць у «бяспечнай і абароненай ад ціску» абстаноўцы, і ці паспее Масква зрабіць гэта да Алімпіяды, залежыць цалкам ад яе самой.

«Калі жаданых зменаў не адбудзецца, то баюся, і «чыстыя» [ад допінгу] атлеты застануцца за бортам», — сказаў Коў, які заваяваў за час спартыўнай кар'еры два залатых і два срэбных алімпійскіх медалі ў бегу на сярэднія дыстанцыі (у тым ліку на Маскоўскай алімпіядзе-1980).

У лістападзе савет ІААФ прыняў рашэнне аб часовым адхіленні Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай на нявызначаны перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?