Кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка ўручыў сёньня мэдалі Францыска Скарыны беларусам Расеі за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаваньне творчых і дружалюбных адносін паміж брацкімі народамі.

«Не памылюся, калі скажу, што ваша работа ня менш важная, чым дыпляматычная, — адзначыў Аляксандар Лукашэнка. — Папулярызуючы беларускую культурную спадчыну за мяжой, зьяўляючыся своеасаблівымі пасламі добрай волі, вы ствараеце прывабны вобраз сваёй Беларусі, раскрываеце мудры, спакойны, міралюбівы і стваральны характар нашай цудоўнай Радзімы».

Мэдаль Францыска Скарыны ўручана генэральнаму дырэктару ТАА «Кёнігсбэрг Трэйдынг» Міхаілу Грыбу, старшыні савету Фэдэральнай нацыянальна‑культурнай аўтаноміі «Беларусы Расеі» Францішку Каўрыгу, мастацкаму кіраўніку грамадзкага творчага саюзу «Славянскае кола» Сяргею Костачку, старшыню савету нацыянальна‑культурнай аўтаноміі «Беларусь» у Рэспубліцы Комі Аркадзю Крупеньку, намесьніку дырэктара па культуры Новасібірскай гарадзкой грамадзкай арганізацыі «Беларускі культурна‑асьветны цэнтар у імя сьвятой Ефрасіньні Полацкай» Людміле Счасьлівенка.

«Не магу не парадавацца ў Год здароўя і посьпехам нашых мэдыцынскіх работнікаў, асабліва ў галіне аховы дзяцінства і мацярынства», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, уручаючы ўзнагароды мэдыкам.

Кіраўнік дзяржаы выказаў словы ўдзячнасьці вучоным Беларусі. Ордэнаў, мэдалёў, ганаровых званьняў удастоены дзеячы культуры і мастацтва.

Прэзыдэнт падзякаваў усім узнагароджаным за адказныя адносіны да справы і глыбокі патрыятызм, які праяўляецца ў рэальных справах, у паўсядзённых клопатах аб тым, каб краіна дынамічна разьвівалася і мацнела.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0