У Гомелі амерыканскі стафардшырскі тэр'ер (гэтая парода занесеная ў спіс патэнцыйна небяспечных сабак) пакусаў дзвюх дзяўчын.

Амерыканскі стафардшырскі тэр'ер. Ілюстрацыйнае фота: natureworld.ru

Амерыканскі стафардшырскі тэр'ер. Ілюстрацыйнае фота: natureworld.ru

Інцыдэнт адбыўся на мінулых выходных у кватэры аднаго з дамоў, размешчаных у Цэнтральным раёне горада.

Як паведаміў начальнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Мазепін, 22-гадовая дзяўчына сустрэлася на вуліцы са сваім знаёмым, які гуляў з сабакам. Прыяцелька папрасіла хлопца даць ёй гадаванца на час, каб пагуляць. Малады чалавек пагадзіўся, і дзяўчына прывяла сабаку, які быў у намордніку, да сябе дадому.

Увечары да гамяльчанкі зайшла 21-гадовая сяброўка, паводле папярэдняй інфармацыі, разам яны ўжывалі спіртное. Каля гадзіны ночы дзяўчаты знялі з сабакі наморднік і гулялі з ім, але ў нейкі момант жывёла накінулася на адну з іх. Другая ў гэты час спрабавала адцягнуць сабаку ад сяброўкі, і тады жывёла напала на яе.

У выніку гаспадыня кватэры змагла выбегчы на балкон і выклікаць міліцыю. Да месца здарэння таксама прыбылі работнікі МНС і службы адлову бадзяжных жывёл. Ратавальнікі ўзламалі дзверы ў кватэру і злавілі сабаку спецыяльным сачком. Сабаку, якому 2,5 года, усыпілі і адвезлі ў гадавальнік, дзе за ім дзесяць дзён будуць назіраць на прадмет выяўлення прыкмет шаленства.

Гаспадыня кватэры атрымала ўкусы рукі, а 21-гадовую пацярпелую хуткая дапамога даставіла у рэанімацыю з ранамі рук, галёнкі і перадплечча. Пазней дзяўчыну перавялі ў хірургічнае аддзяленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?