Себескія мытнікі спынілі спробу ўвозу ў Расею гашышу зь Беларусі.

Наркотык спрабаваў правезьці грамадзянін Расеі, які ехаў зь Беларусі на міжнародным рэйсавым аўтобусе. Адзін пакет з рэчывам пры даглядзе на тэрыторыі пункту прыёму спавешчаньняў «Далосцы» выявілі ў торбе пасажыра, яшчэ адзін знайшлі між пасажырскім сядзеньнем і сьцяной аўтобуса.

Усярэдзіне пакатаў, як выявілася, было 43,75 грама гашышу.

Усчатая крымінальная справа.

Паводле: «Псковское Агентство Информации»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0