Міністэрства абароны Расіі адпрэчыла абвінавачванні грузінскіх уладаў у тым, што раней у чацвер расійскі ваенны верталёт парушыў паветраную прастору Грузіі.

Па словах прадстаўніка мінабароны, расійскія ваенныя верталёты на працягу апошніх сутак не выконвалі палёты над тэрыторыяй, прылеглай да мяжы Грузіі.

«Не выпадкова абвінавачванні прадстаўнікоў грузінскага ваеннага ведамства на працягу ўсяго мінулага дня нават прыблізна не паказвалі месца парушэння паветранай прасторы Грузіі», — заявіў генерал-маёр Ігар Канашэнкаў. Ён лічыць, што грузінскаму боку варта абапірацца «на дадзеныя аб'ектыўнага кантролю і, у прыватнасці, радыёлакацыйных сродкаў», перш чым «у наступны раз рабіць гучныя заявы».

Па словах Канашэнкава, аб з'яўленні «прывіда расійскага ваеннага верталёта ў раёне сяла Мерэці-Зардзіяанткары» грузінскае ваеннае ведамства даведалася па «сарафанным радыё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?