11.12.2015 / 17:45

Алексіевіч вернецца ў Мінск 15 снежня. У сацсетках прапануюць сустрэць 17

Reuters

Першая беларуская нобелеўская лаурэатка Святлана Алексіевіч вяртаецца з цырымоніі ўзнагароджвання 15 снежня рэйсам «Белавія» са Стакгольма. Самалёт павінен прызямліцца ў Нацыянальным аэрапарце Мінск у 16.35, нумар рэйса В2 0856.

«Ніхто ж не сумняваецца, што сустрэчы на дзяржаўным узроўні не плануецца? Так што прыйдзецца самім арганізавацца. Давайце не падкачаем, сустрэнем нашу гераіню як мае быць!» — прапаноўваюць карыстальнікі сацсетак.

Святлана Алексіевіч стала першай грамадзянкай Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію. Дзяржаўныя СМІ не транслявалі цырымонію ўзнагароджвання ў жывым эфіры, абмежаваліся інфармацыйнымі паведамленнямі. Міністэрства культуры Беларусі павіншавала лаўрэатку тэлеграмай.

0
за прапанову! / Адказаць
11.12.2015 / 17:53
Давайце, менчукі, падымайцеся з канапаў!
0
Вік..ор / Адказаць
11.12.2015 / 18:15
..прАвільная прапанова... трЭба сустрэць...
0
дадам / Адказаць
11.12.2015 / 18:15
Згодны!!!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру