Сёння ў мінскім «ПраймХоле» праходзіць цырымонія закрыцця футбольнага сезону «Зорны мяч». 

Найлепшым нападаючым і бамбардзірам чэмпіянату Беларусі—2015 прызнаны форвард салігорскага «Шахцёра» Мікалай Януш, на рахунку якога 15 галоў і 7 галявых перадач. Заўважым, што сваю прамову падчас цырымоніі Януш зрабіў па-беларуску. 

pressball.by

pressball.by

Найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі названы трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч. Званне найлепшага футбаліста сезона атрымаў паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч. Найлепшы галкіпер і найлепшы абаронца сезону таксама з БАТЭ — гэта Сяргей Чэрнік і Неманья Мілунавіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?