Культура22

Міністр Ананіч у Ашхабадзе прэзентавала кнігу Бердымухамедава па-беларуску

9-11 снежня 2015 года Міністр інфармацыі Лілія Ананіч у складзе дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь наведала Ахшабад (Туркменістан) для ўдзелу ў мерапрыемствах Нацыянальнай выставы-кірмашу Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба Мінінфарма.

У рамках Нацыянальнай выставы Міністэрствам інфармацыі арганізавана экспазіцыя, якая прадстаўляе найлепшыя дасягненні кнігавыдання Беларусі. У ходзе наведвання Аляксандрам Лукашэнкам выставы-кірмашу Ананіч прэзентавала кіраўніку дзяржавы выдадзеную ў рамках рэалізацыі праграмы Мінінфарма кнігу прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава «Імя добрае неўміручае» ў перакладзе на беларускую мову.

Таксама Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» ў рамках выставы праведзены круглы стол «Сугучча: агульнасць творчых пошукаў пісьменнікаў Туркменістана і Беларусі» з удзелам беларускіх і туркменскіх літаратараў і дзеячаў культуры. Да Нацыянальнай выставе-кірмаша прымеркаваны адмысловы выпуск часопіса «Беларусь.Belarus», прысвечаны ўсебаковаму супрацоўніцтву нашай краіны з Туркменістанам.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню41

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі6

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата50

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню41

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць